Першы урад Савецкай Беларусі: Берсан, Дыла, Рэйнгольд

21.12.2018 09:26
Обновлено: 13.07.2019 20:35

Интернет-сайт БЕЛНОВОСТИ вместе с учеными Института истории НАН Беларуси продолжает просветительскую акцию «Гісторыю Беларусі вывучаем на роднай мове», посвященную столетию образования БССР.

Берсан Станіслаў Ігнатавіч

Член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі

па дзяржаўнаму кантролю

Нарадзіўся ў Варшаве ў сям’і банкіра. У гады першай сусветнай вайны служыў шафёрам у аўтамабільнай камандзе штаба Заходняга фронту. Браў актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху. У 1917 годзе абвясціў сябе польскім сацыялістам.  З сакавіка з’яўляўся членам выканкама Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, намеснікам старшыні Мінскага Савета.

Белновости
Фото: © Белновости

У жніўні 1917 года абраны ў галосныя Мінскай гарадской думы. З кастрычніка  член РСДРП (б). 4 лістапада прызначаны камісарам ВРК Заходняга фронту па польскіх справах, член дэлегацыі ВРК па падпісанні дамовы аб перамір’і з нямецкім ваенным камандаваннем у вёсцы Солы. Са снежня 1917 года  камісар па справах нацыянальнасцяў СНК Заходняй вобласці і фронту. Стваральнік і рэдактар ​​польскіх газет «Правда» і «Польская правда».

У красавіку 1918 года прызначаны загадчыкам ўлікова-кантрольнага аддзела  Аблвыкамзаха. Са жніўня старшыня дзяржкантролю Заходняй вобласці. У лістападзе 1918 года узначальваў Мінскі ваенны савет, са снежня  –  член Мінскага губернскага ВРК. Дэлегат I з’езда КП (б) Б, член ЦБ. Са студзеня 1919 года быў на чале Камісарыята дзяржкантролю Савецкай Беларусі, з лютага  – Літоўска-Беларускай ССР. Дэлегат I Усебеларускага з’езда Саветаў, член ЦВК ССРБ першага склікання. У красавіку  1919 года трапіў у палон да польскіх легіянераў і быў расстраляны.

 

Першы урад Савецкай Беларусі: Берсан, Дыла, Рэйнгольд

Дыла Восіп Лявонцьевіч              

Член ўрада па камісарыята працы

Нарадзіўся ў г. Слуцку ў сям’і паштовага служачага. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі (1890 – 1898 гг.). У 1899 годзе паступіў у Юр’еўскі (Тартускі) ветэрынарны інстытут, адначасова наведваў лекцыі ва ўніверсітэце. У 1903 годзе за ўдзел у антыўрадавых сходках выключаны з інстытута без права паступлення.

У 1903 – 1904 гадах супрацоўнік газеты «Северо-Западный край» у Мінску, затым пераехаў у Пецярбург. У 1905 годзе вярнуўся ў Мінск, узначальваў аграрную групу Мінскага камітэта РСДРП. З 1906 года працаваў у Арэнбурзе, Пецярбурзе, Казані, Маскве, галоўным чынам у кнігавыдавецкіх арганізацыях. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года  уваходзіў ў Маскоўскую арганізацыю БСГ, на III з’ездзе БСГ абраны старшынёй ЦК. Дэлегат Усебеларускага з’езда. 

У 1918 годзе падтрымліваў сувязі з Белнацкамам у Маскве. З лістапада 1918 года  член Маскоўскай беларускай секцыі РКП (б). Удзельнічаў у падрыхтоўцы абвяшчэння Беларускай Рэспублікі. У Часовым рабоча-сялянскім савецкім урадзе Беларусі узначальваў Камісарыят працы.

Супрацьстаяў палітыцы А. Мяснікова і іншых дзеячаў былой Заходняй вобласці, за што ў пачатку лютага 1919 года арыштаваны разам з В. Фальскім і Ф. Шантырам. Працаваў у Маскве ў Цэнтрасаюзе РСФСР. З 1921 года – старшыня праўлення Центробелсоюза ў Мінску, у 1923 – 1924 гадах  старшыня Дзяржплана БССР, з лістапада 1924 года – навуковы сакратар Інбелкульта, з 1926 года  – дырэктар БДТ-1, намеснік загадчыка «Белдзяржкіно». У ліпені 1930 года арыштаваны органамі ДПУ БССР па справе СВБ, сасланы ў г. Кунгур Пермскай вобласці. З 1931 года жыў у Саратаве. У жніўні 1938 года арыштаваны НКВД Саратаўскай вобласці, у сакавіку 1939 года справа спынена. Рэабілітаваны ў лістападзе 1957 годаВярхоўным Судом БССР.

Памёр у Саратаве ў 1973 годзе.

 

Першы урад Савецкай Беларусі: Берсан, Дыла, Рэйнгольд

Рэйнгольд Ісаак Ісаевіч

Член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі

па справах фінансаў

Нарадзіўся ў м. Грозава Слуцкага павета Мінскай губерні ў сям’і служачага канторы па нарыхтоўцы паліва. Скончыў у Мінску гандлёвую школу, рэальнае вучылішча, у Петраградзе –  адзін курс прыватнага псіханеўралагічнага інстытута. У 1917 годзе –  член Мінскага камітэта РСДРП (б), актыўны ўдзельнік стварэння газеты «Звезда» – органа Мінскай гарадской бальшавіцкай арганізацыі.

Быў членам Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народным камісарам фінансаў Заходняй вобласці і фронту, узначальваў Віцебскі губвыканкам, Мінскі губернскі рэўкам. У студзені 1919 года ўвайшоў у склад Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада ССРБ, узначальваў Камісарыят фінансаў, гэтую пасаду займаў і пры стварэнні Літоўска-Беларускай рэспублікі.

За палітработу ў частках Чырвонай Арміі ў 1919 –  1920 гадах узнагароджаны залатым партсігарам.

З 1921 года жыццё і дзейнасць праходзяць за межамі Беларусі.

27 красавіка 1936 года арыштаваны як удзельнік «трацкісцка-зіноўеўскага тэрарыстычнага цэнтра». 24 жніўня 1936 года  Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу.

Рэабілітаваны 13 чэрвеня 1988 года.

Усе біяграфічныя звесткі падаюцца паводле кнігі

«1 января 1919 года: Временное рабоче-крестьянское советское правительство Белоруссии», Мн., Лимариус, 2005. - С.155-194.

Фото: из открытых источников

Читайте также:

Першы урад Савецкай Беларусі: Гартны, Мяснікоў, Пікель

 

Сергей Туманов Автор: Сергей Туманов Редактор интернет-ресурса