ЕЭК ААН арганізуе навучальны тур на тэму стратэгічнай экалагічнай ацэнкі

Навучальны тур у Чэхію для прадстаўнікоў Усходняга партнёрства на тэму "Выкананне стратэгічнай экалагічнай ацэнкі (СЭА) на нацыянальным узроўні ў гарадскім планаванні, кіраванні адходамі, сельскай гаспадарцы і энергетыцы" арганізаваны з 1 па 5 снежня ў рамках праекта, які фінансуецца ЕС. Яго мэта - знаёмства з сістэмамі СЭА на прыкладзе Чэхіі.

Тур арганізаваў сакратарыят Канвенцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК) аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (Канвенцыі Эспа) і яе Пратакола па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы (Пратакола па СЭА) пры падтрымцы праграмы, якая фінансуецца ЕС, “Зялёныя эканомікі ва Усходнім суседстве” (EaPGREEN ) і Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя Швецыі.

У прэс-рэлізе адзначаны наступныя мэты навучальнага тура:

- падтрымаць і падрыхтаваць нацыянальных экспертаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны да працы, звязанай з СЭА, у сваіх краінах, у тым ліку да выканання пілотных праектаў;

- узброіць удзельнікаў прыкладамі перадавога вопыту прымянення СЭА ў стратэгічным планаванні ў адной з краін-удзельніц Пратакола;

- даць форум для абмену вопытам па СЭА паміж спецыялістамі ў гэтай галіне;

- даць магчымасць спецыялістам з рэгіёну наладзіць працоўныя кантакты для будучага супрацоўніцтва.

У ходзе паездкі яе ўдзельнікі пазнаёмяцца з заканадаўствам, арганізацыйнай структурай і працэдурамі чэшскай сістэмы СЭА. Яны сустрэнуцца з высокапастаўленымі службовымі асобамі з розных органаў кіравання, кансультантамі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, якія паўсядзённа займаюцца СЭА. У прэс-рэлізе паведамляецца, што “вучэбная паездка дазволіць яе ўдзельнікам абмеркаваць існуючыя праблемы і фактары поспеху для палягчэння пераходу да сучаснай сістэме планавання, якая ўключае ў сябе СЭА”.

 
 
 

comments powered by HyperComments

 

 

 
 
 
 
 
 
Загрузка...